СШ №20 г.Гродно

Лiвонская вайна

Імкнучыся атрымаць выйсце да Балтыйскага мора, Маскоўская дзяржава ў 1558 г. развязала Лівонскую вайну напаўшы на Інфлянты (Лівонію) - канфедэрацыю з пяці княстваў, заснаваных у Прыбалтыцы рыцарамі. Войскі цара Івана IV захапілі Нарву і Дорпат (Тарту). Шукаючы падтрымкі, лівонскі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага Княства Літоўскага. Ліцвінскія палкі гетмана Ралзівіла Рудога рушылі на дапамогу лівонцам. Вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прапанаваў цару ўзаемна адвесці войскі, аднак у Маскве мелі іншыя планы. “Мы з'яднаем свае сілы, каб Польшча і Літва не выслізнулі ад нас”, - пісаў Іван IV нямецкаму імператару.

На пачатку зімы 1563 г. асноўныя сілы маскавітаў на чале з самім царом узялі ў аблогу Полацак. Нешматлікі гарнізон ваяводы Станіслава Давойны меў выбар: скласці зброю ці бараніць горад да апошняга. Ліцвінскія ваяры выбралі другое. Яны трымаліся 16 дзён. Ваявода Давойна адвёў абаронцаў у замак і падпаліў астрог з пасадам. Гэта была памылка: пад прыкрыццём густога дыму царскія стральцы ўварваліся ў горад і перацягнулі гарматы зусім блізка да замкавых сценаў. Пасля сёмага варожага прыступу Давойна папрасіў літасці, і 15 лютага Полацак быў захоплены непрыяцелем.

Парушыўшы ўсе свае абяцанні, цар Іван IV абвясціў палоннымі не толькі жаўнераў, але і ўсіх палачанаў. Удзельнік вайны італьянец Аляксандр Гваніні, які быў віцебскім камендантам, у сваёй кнізе “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” пісаў, што цар вывеў з Полацка 50 тысяч нявольнікаў, многія з якіх загінулі на зімовых дарогах ад марозу і голаду. Расійскія стральцы і царскія татары вынішчылі ў горадзе ўсіх каталікоў. І нават праваслаўных. Юдэям - ад старых да немаўлятаў - выпала страшная доля загінуць пад лёдам Дзвіны і Валовага возера.

Страта Полацка выклікала вялікую трывогу ў Вільні. Мірная місія вялікакняскіх паслоў у Масковію не прынесла плёну. Іван IV не хацеў вяртаць Полаччыны, а Вялікае Княства не згаджалася ад яе адмовіцца. У студзені 1564 г. вайна разгарэлася з новай сілай.

Гэтым разам маскоўскае войска нацэльвалася на Менск і Наваградак.Але захопніцкі паход быў сарваны. Каля вёскі Іванск на беразе ракі Вулы харугвы гетмана Мікалая Радзівіла раптоўным ударам разбілі ўдвая большую 24-тысячную армію ваяводы Пятра Шуйскага. 9 тысяч маскавітаў палегла ад куляў, шабляў і сякер і столькі ж патанула. Пасля гэтай бліскучай перамогі нашай зброі пачалася пазіцыйная вайна з лакальнымі сутычкамі.

У той драматычнай для Вялікага Княства сітуацыі яно вымушанае было пайсці на дзяржаўную ўнію з Польшчай. Каранаваўшыся, новы вялікі князь і кароль Стэфан Баторый, які быў не толькі выдатным палкаводцам, але і тонкім дыпламатам, прысягнуў, што заўсёды будзе асабіста ўзначальваць войска і верне заваяваныя маскоўскімі царамі землі.

У 1579 г. Баторый з 40-тысячнай арміяй рушыў на Полацак. Пасля трох тыдняў неверагодна цяжкай аблогі ў жніўні горад быў вызвалены. Услед за гэтым войскі вялікага князя і караля авалодалі ўсімі пабудаванымі ворагам фартэцамі, якія цар Іван лічыў непрыступнымі. За час вайны Полацак і ваколіцы так абязлюдзелі, што на адбудову гарадскіх умацаванняў бралі сялян з-пад Магілева.

Далейшыя наступальныя дзеянні Стэфана Баторыя былі спыненыя пад Псковам. Не здолеўшы ўзяць яго, кароль пайшоў на перамовы з Масквой. У 1582 г. бакі падпісалі мір, паводле якога мяжа Вялікага Княства і Масковіі практычна не мянялася.

Лівонская вайна мела для Вялікага Княства надзвычай цяжкія вынікі. Па-першае, яна сталася прычынай вымушанай ўніі з Польскім Каралеўствам, што несла небяспеку страты суверэнітэту. Па-другое, з гэтай вайны пачаўся доўгі перыяд ваеннага ліхалецця, калі вынішчаўся беларускі этнас, падрывалася палітычная і эканамічная стабільнасць дзяржавы.

Скачать презентацию Оглавление

Люблінскі сойм

Люблінскі сойм пачаў сваю працу 10 студзеня 1569 года. Узначальвалі літоўскую дэлегацыю Мікалай Радзівіл Руды і Ян Хадкевіч. Літвіны не ўступалі ў перамовы да канца студзеня. Яны чакалі, пакуль Статут 1566 года будзе зацверджаны з папраўкамі.

Першыя спрэчкі пачаліся ў сярэдзіне лютага, калі паслам ВКЛ аддалі праэкт уніі. Па гэтай версіі уніі, Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае ўтваралі адну непадзельную дзяржаву, адзіны народ. Кіраўніком назначаўся кароль Польшчы, які абіраўся Княствам і Каронай, а Вялікакняскі пасад скасоўваўся. Усе рашэнні і пастановы прымаліся толькі са згоды сенатараў абедзвюх краін. Для рашэння пытанняў дзяржаўнай важнасці ствараўся супольны сейм для ВКЛ і Каралеўства Польскага. Да агульнай жыццядзейнасці таксама адносіліся міжнародныя зносіны. А вось пячатка заставалася польскай. Тым не менш, ВКЛ пакідала за сабой уласныя прывілеі, звычаі і правы. Пошліны для свецкіх і духоўных людзей, належачых да шляхты, адмяняліся. Літва бачыла другі варыянт развіцця адносін з Польшчай. 15 лютага дэлегацыя ВКЛ выдвінула свой праэкт уніі, дзе агульнай была толькі знешняя палітыка дзвюх дзяржаў. Літвіны былі згодны абіраць аднаго гаспадара на мяжы Літвы і Польшчы. Супольны сейм павінен быў, на думку літоўскага боку, разгледжваць пытанні абрання гаспадара, а таксама знешняй палітыкі. Літвіны прапаноўвалі праводзіць соймы чаргова ў ВКЛ і Польшчы. Погляд на унію з боку Польшчы і Літвы быў абсалютна розны. Гады роздумаў не пераканалі літвінаў стаць часткай Каралеўства. Палякі ж адчувалі сябе гаспадарамі сітуацыі і не жадалі ісці на ўступкі Княству. Пагаднення не атрымалася. Польскі бок не збіраўся здавацца. Яны звяртаюцца да Жыгімонта Аўгуста і патрабуюць ад яго прыняць меры, што Жыгімонт і робіць. Вялікі князь літоўскі загадвае сваім землякам пайсці на згоду з палякамі. Жыгімонт парушыў сваё абяцанне, якое даў паслам ў Воіне. Паслы прымаюць рашэнне пакінуць Люблін і не папярэджваюць нікога аб гэтым. У Польшчы застаюцца толькі Міхал Гарабурда і Астафій Валовіч, каб інфармаваць Княства аб польскіх падзеях. Такі крок зусім не парадаваў ні Жыгімонта, ні польскіх сенатараў. 1 сакавіка Польшча патрабуе заключыць унію сілай, пагражаючы тым, што заваюе Падляшша і Валынь. Сенатары таксама патрабавалі заключэння уніі без удзелу паслоў ВКЛ.

Жыгімонт Аўгуст быў абураны ўчынкам дэлегацыі ВКЛ. У сваёй прамове палякам вялікі князь літоўскі выказаў адмоўнае меркаванне наконт пабегу літвінаў з паседжання, а таксама абяцаў прыняць унію на ўмовах Польшчы. Што самае горшае – Жыгімонт аддаў Валынь, Падляшша і Усходняе Падолле Польшчы.

Праз некалькі дзён гаспадар выдае ўніверсал, дзе загадвае ўласнікам і ўраднікам “новапольскіх” зямель прынесці прысягу Каралеўству. Павярнуць дзеі назад было нельга. У хуткім часе яна была прынесена. Толькі Астафій Валовіч, які застаўся ў Любліне, не пагаджаўся падпарадкоўвацца новым мерам, нават пад пагрозай канфіскацыі маёмасці. Польскія ўлады, каб хоць неяк паўплываць на Валовіча, абвінавачвалі яго ў распаўсюджванні лістовак, дзе ён зазываў паслоў не вяртацца на сойм. Польшча была вельмі варожа настроена супраць Літвы. Прапаноўвалася не толькі заключыць унію без удзелу літоўскіх дэлегатаў, але і зрабіць гэта з дапамогай паспалітага рушання. Польскія сенатары прааналізавалі праэкт уніі яшчэ раз і змянілі яго. У многіх пунктах палякі пайшлі на ўступкі літвінам (дзве пячаткі, сумесныя сеймы па чарзе у кожнай дзяржаве, мясцовыя пасады і г.д.). Аднак земскія паслы палічылі такі варыянт вельмі мяккім для ВКЛ і адхілілі яго. Уладу бярэ ў сваі рукі Жыгімонт Аўгуст. 24 сакавіка 1569 года ён выдае прывілей, дзе зацвердзіў умовы пагаднення. Такая мера выклікала абурэнне ў шляхты. Некаторыя былі гатовы адваёвываць Валынь і Падляшша, але ў краіне і без таго было цяжкае ваенна-палітычнае становішча. Дзяржаве трэба былі грошы на вайну з Масковіяй. А дзе іх узяць, ніхто не ведаў.

Мікалай Радзівіл Руды арганізіўвае ў канцы сакавіка з’езд паноў-рады ВКЛ. На ім прысутнічалі магнаты-ўласнікі заваёваных зямель Падляшша і Валыні. Трэба было вырашаць пытанне з уніяй. Большасць прадстаўнікоў пагадзілася, што трэба аднаўляць перамовы.

У Вільні быў выпрацаваны дакумент “Артыкулы да уніі”, дзе ВКЛ абвяшчала свае ўмовы саюза з Польшчай. У “Артыкулах” Княства пагаджалася на аднаго караля і вялікага князя, агульную знешнюю палітыку і соймы (пры захаванні асобных соймаў ВКЛ), пры гэтым Княства патрабавала ад Польшчы вярнуць Падляшша і Валынь. Не ўсе ўдзельнікі Віленскага сойма падтрымалі гэту ідэю. Мікалай Радзівіл Руды так і не паставіў свой подпіс пад “Артыкуламі...”. Вялікі князь літоўскі не пакінуў гэты факт без увагі і прызначыў новую дэлегацыю для перамоў. Да палякаў паехалі Ян Хадкевіч (вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ), Астафій Валовіч (грамадскі дзеяч, мецэнат, асветнік), Павел Пац (віцебскі кашталян), Мікалай Кішка (дзяржаўны дзеяч ВКЛ) і Крыштоф Радзівіл Пярун (сын Мікалая Радзівіла Рудога).

5 красавіка дэлегацыя была ў Любліне. Перш за ўсё, Ян Хадкевіч патлумачыў польскім сенатарам прычыну ад’езду мінулых дэлегатаў з Любліна. Літоўскі бок паказаў, што ён не супраць уніі, аднак дэлегаты папрасілі праэкт саюза для абмеркавання яго на мясцовых сойміках. Жыгімонту не спадабалася гэта ідэя. Падазрэнні князя, што паны-рада зноў як мага далей адцягваюць падпісанне акта уніі, спраўджваліся. Гаспадар ВКЛ дае больш жорсткія інструкцыі паседжанняў павятовых соймікаў, а таксама скарачае тэрмін паміж мясцовымі соймікамі і агульным соймам Княства. Так Жыгімонт спрабаваў паўплываць на дробную шляхту. Князь не хацеў дапусціць аб’яднання шляхты і магнатаў супраць уніі. Тым часам уласнікі заваёваных зямель не надта імкнуліся да прысягі. Астрожскія, Чартарыйскія, Вішнявецкія, Збаражскія адцягвалі момант прысягі. У Люблін прыходзяць лісты ад валынянскіх ваяводаў, якія тлумачылі сваю адсутнасць на сойме то хваробамі, то нязвыклымі пячаткамі, якія заклікалі іх на Радзіму. Многія літоўскія магнаты і ўрадаўцы адмаўляліся ад прысягі. І толькт пагрозы вялікага князя аб ліквідацыі маёмасці вымушалі магнатаў прысягнуць новай уладзе.

У Польшчы пачынаецца час смелых заяў. Палякі сцвярджаюць, што ім належыць Кіеў, Пінск, Кобрын. Некаторыя прапаноўвалі аддаць Прусіі Жамойцію. Польскі бок давіў на ліцвінаў як толькі мог, а маршалак польскай ізбы, Станіслаў Чарнкоўскі, афіцыйна заяўляе аб прыналежнасці Кіева Кароне. Жыгімонт пасля такой заявы аддае Кіеў Польшчы.

Сітуацыя для Княства стала крытычнай. 4 чэрвеня дэлегацыя едзе ў Люблін на чарговыя перамовы, і ў гэты ж дзень паслы Літвы сустракаюцца з Жыгімонтам, жадаючы абмеркаваць становішча. Аднак князь адкладвае ўсё да агульнага паседжання. Праз 3 дні пачаліся перамовы з Польшчай.

Ян Хадкевіч па праву кіраўніка пасольства вёў перамовы. Умовы літоўскага боку былі амаль такія ж, як і на віленскім сойме. Але ж паслы спрабавалі скасаваць прывілей Жыгімонта ад 24 сакавіка 1569 года. Аднак літвіны спазніліся: Польшча валодала значнымі тэрыторымі Княства.

27 чэрвеня Ян Хадкевіч пагаджаецца на унію ад імя дэлегацыі. “Нам і нашым унукам будзе вельмі крыўдна, калі на гэту справу з часам прыйдзецца глядзець не з любоўю, а са смуткам, ці калі б нас вінавацілі, што мы такога зняволення не бачылі…” – такімі былі словы Яна Хадкевіча пасля заключэння саюза.

Скачать презентацию Оглавление

Дзяржаўна лад РП

Пасольская Ізба фарміравалася з прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя.

Кожны пасол сойма валодаў правам “ліберум вета”. Для выбараў новага караля склікаліся 3 соймы: Канвакацыйны(вызначаў: час,месца выбара караля, абмяркоўвалі кандэдатаў.) Элекцыйны(Праводзіў: выбары караля, заключаў пагадненне пакта канвента.) Каранацыйны(Каранацыя караля і прынясенне прысягі караля.) Каранацыя адбывалася ў Кракаве. Новы кароль урачыста ўязджаў у горад,кіраваў пахаваннем свайго папярэдніка, здзяйсняў паломніцтва да мошчаў Святога Станіслава. Цырымонію завяршаў прымас. Ён апаясваў новага караля мячом,накладаў яму на галаву залатую карону,даваў у рукі скіпетр і яблык(залаты шар з крыжам).Толькі каранацыя апошняга караля Рэчы Паспалітай -Станіслава Аўгуста Панятоўскага-прайшла ў Варшаве. Паўнамоцтвамі караля вызначалі дакументы Пакта канвента і Герыкавы артыкул Пакта канвента - асобны дакумент для кожнага манарха.

Кароль быў абавязваны:
• Заключыць вечны саюз Рэчы Паспалітай з Франціяй;
• У час вайны накіравать у Рэч Паспалітую гасконскую пяхоту, а ў Францію- кавалерыю;
• Учас вайны з Маскоўскай дзяржавай выставіць 4 тыс. гасконскай пяхоты і ўтрымліваць за свой кошт на працягу паўгодзя;
• Стварыць за свій кошт флот на Балтыйскім моры;
• Пашырыць гандаль паміж Франціяй і Рэччу Паспалітай і інш.

Кароль Рэчы Паспалітай Генрык Валеза(1551-1589) з'яўляўся апошнім прадстаўніком дынастыі Валуа на троне Францыі. Будучы католікам,ён вёў актыўную барацьбу з пратэстантамі. Атрымаў прапанову ажаніцца з дачкой Жыгімонта I Ганнай Ягелонкай і стаць каралём Рэчы Паспалітай. Генрык Валезы прабыў каралём толькі чатыры месяцы. У ноч на 19 чэрвення 1574 г. уцёк у Парыж, дзе быў абраны манархам Францыі.

Генрыкавы артыкул - Пастаянны дакумент,які пацвяржаўся кожным манархам
• Свабоднае абаранне караля;
• Свабода хрысціянскага веравызнання;
• Абавязак склікаць сойм раз у два гады на шэсць тыдняў;
• Не склікаць паспалітае рушэнне без згоды сойма;
• Дзейнасць манырха кантраляваў савет з 16 сенатараў;
• Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма;
• У выпадку вайны паспалітае рушэнне павінна было знаходзіцца ў межах дзяржавы,а пры пераходзе граніц кароль павінен быў выплаціць кожнаму ратніку по 5 грыўнаў;
• Права шляхты адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступаць супраць яго (права на канфедэрацыі і рокаш);

Пасля Генрыка Валезы выбарнымі каралямі Рэчы Паспалітай і адначасова вялікімі князямі літоўскімі былі:

Стэфан Баторый(1576-1586)
Жыгімонт III Ваза (1587-1632)
Уладзіслаў IV Ваза(1632-1648)
Ян II Казімір Ваза(1648-1668)
Міхал Вішнявецкі(1669-1673)
Ян III Сабескі(1674-1696)
Аўгуст II(1697-1706, 1709-1733)
Станіслаў Ляшчынскі(1704-1709,1733)
Аўгуст III(1733-1763)
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі(1764-1795)

1697 г. чэрвень Варшаўскі элекцыйны сойм прыняў пастанову “Ураўнаванне правоў”, дзе велікакняжацкая шляхта была ўраўнована ў правах з польскай.

Вынік: У другой палове XVII ст. у Рэчы Паспалітай пачало фарміравацца адзінае саслоўе,якое называлі “народ шляхецкі”. Яго прадстаўнікі супрацьстаялі “люду простаму” – сялянам і гарадскім нізам.

Скачать презентацию Оглавление

Каралі РП

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. У яё рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.

Выканаўчая ўлада не мае правы ўсталёўваць або тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, абяўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь дыпламатычныя акты. Яна мае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксама вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і абяўляем навечна выбарным для (вызначанай) семі.

Кароль, якому павінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ў дачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе прыналежаць вярхоўнае права распараджацца ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў <...> прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:

1. Прымасу, як раздзелы польскага духавенства і як старшыні камісіі асветы, які можа быць замененым у каралеўскай радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць;

2. Пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў;

3. Двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы - пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.” История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амальфея, 2000. С.106.

Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма” Цыт.па.: Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 210.. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).

Кароль мае права як прызначэнні ўсіх міністраў, так і вылучэнні аднаго з іх ад кожнай галіны кіравання ў склад сваёй рады і каралеўскага стража. Вылучэнне міністра з яго згоды ў склад стража на два гады павінна быць пацверджанае каралём; Міністры, вылучаныя ў склад стража, не могуць удзельнічаць у працы камісій. У выпадку, калі большасць у абедзвюх палат сойма пры таемным галасаванні на сумесным паседжанні запатрабуе змены міністра ў стражы або ва ўрадзе, кароль павінен неадкладна прызначыць на яго месца іншага.

Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць манаршага наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

Выбарныя Каралi Рэчы Паспалiтай:
• Генрых Валезы (Валуа) 1573-1574г г.
• Стэфан Баторый 1576-1586 гг.
• Жыгімонт III Ваза (вялікі князь Жыгімонт IV) 1587-1632 гг.
• Уладзіслаў IV Ваза 1632-1648 гг.
• Ян Казімір Ваза 1648-1668 гг.
• Міхал Карыбут Вішнявецкі 1669-1673 гг.
• Ян III Сабескі 1674-1696 гг.
• Аўгуст II (Моцны) Сас (Ветын) 1697-1706,1709-1733 гг.
• Станіслаў Ляшчынскі 1704-1709, 1733 гг.
• Аўгуст III Сас (Ветын) 1733-1763 гг.
• Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (Аўгуст IV) 1764-1795 гг.

Скачать презентацию Оглавление

Соймы РП

Сойм (сейм) — заканадаўчы орган Рэчы Паспалітай. Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары і заключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым – свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя – на лавах. Як перажытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары – дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Яны могуць быць толькі наступныя:
• тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюць міжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай;
• унутраныя беспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміж магістратурамі;
• відавочная небяспека паўсюднага голаду;
• асірацеласць бацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы.

Усе рэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля таго як кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, каб забяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзе зыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быць падпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, калі адзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалак сойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі кароль будзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць. Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Лічылася, што Пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні.У сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140—150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў. Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Беларусі - ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц законаў. Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шырокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў.

Усімі справамі на сойме кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону — свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. “З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652— 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:
1)Тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах);
2)Тыя, што мелі дачыненне да Польшчы;
3)Тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю над паступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвался да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. He атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі — Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй.

Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, a дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая – для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 1755—1758 гг. Прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была аб'яўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. Учэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў аб'явілі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.

Сойм, які сабраўся у кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Разам з тым у «Кардынальных правах» меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле “арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы”.

У тым жа 1768 г. ў горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты. У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769 — 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму раздзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.

Па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрыторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні: Пскоўскую і Магілёўскую. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях па асабістых справах павінны праводзіцца па мясцовых «законах і звычаях і іх моваю», г. зн. па Статуту 1588 г., а «справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кои от власти верховной на то устроены».

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцышыя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваё рашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.

Крыніцамі права ў некаторых губернях (напрыклад, па наказу Кацярыны ІІ нанава створаных Пскоўскай і Магілёўскай) па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., a па якіх рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі. Прымаючы пад увагу вышэй азначаныя акалічнасці ў дачыненні мясцовай ўлады (выканаўчай), паўнамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, што таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі ўлады ў краіне.

Скачать презентацию Оглавление

Заканадаўства ВКЛ у XVI ст.

Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага

Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Паколькi вялiкі князь ўвасабляе вышэйшую заканадаўчую, выканаўчую i судовую ўладу, вельмi складана адрознiць вялiкакняжацкiя распараджэннi ад заканадаўчых дакументаў. Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром «з ведомостью и порадою и с призволеньем рад нашых вяликага князства Литоўскага». Статут 1566 г. адлюстраваў узросшую ролю сойма у дзяржаўным жыццi. Згодна гэтаму зводу законаў, апошнiя выдавалiся гаспадаром пры згодзе сойма Вялiкага княства Лiтоўскага. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сойму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Такiм чынам, развiццё заканадаўства з 1588 г. да апошнiх гадоў iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сойма («канстытуцый»), якiя дапаўнялi нормы Статута. Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII – XV ст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых груп. Адной з iх з'яўляюцца устаўныя граматы – лiсты, асобныя з якiх датычылiся абмежаванай тэрыторыi цi групы асоб. Устаўныя граматы вялiкiх князёў лiтоўскiх класiфiцыруюць па тыпах: ільготныя, даравальныя (цi жалаваныя) i ахоўныя (цi пацвярджальныя) – i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. Гiсторык права М. Ясiнскi менавiта iльготныя граматы назваў «прывiлеяй у непасрэдным сэнсе гэтага слова». Аднак у сучаснай беларускай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн «прывiлей» (ад лац. асаблiвы закон) ужываецца ў шырокiм сэнсе, тоесны «грамаце» – у якасцi вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або пацвярджалi выключныя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных цi этна-рэлiгiйных груп. Такiм чынам, класiфiкацыя прывiлеяў у апошнiм значэннi супадае з класiфiкацыяй грамат. У XV – XVI ст. шэраг заканадаўчых дакументаў (канстытуцыi, стату-ты, сеймавыя ўхвалы) называўся ўставамi. Найбольш вядомая «Устава на валокi» 1557 г. – закон аб правядзеннi валочнай памеры ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, выдадзены вялiкiм князем Жыгiмонтам II Аўгустам i панамi-радай. Разам з тым трэба мець на ўвазе, што ўставамi называлi i распараджэннi ваявод, якiя, зразумела, не з'яўляюцца помнiкамi права. Узмацненне цэнтральнай улады ў XV ст. дазволiла пачаць выпрацоўку кодэксаў права – агульных для ўсёй дзяржавы заканадаўчых нормаў. Першы кодэкс у адным спiсе меў назву «Судзебнiк». Тэрмiн «Судзебнiк» у якасцi вызначэння заканадаўчага кодэкса ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм распаўсюджвання не атрымаў. Але існавалі маскоўскiя Судзебнiкі 1497 i 1550 гг. Найбольш буйныя зборы законаў феадальнага права ў княстве атрымалi назву статутаў (ад лац. пастанова). У Польшчы Вiслiцкi статут быў прыняты ў 1347 г., у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм – першы – у 1529 г., другi – у 1566 г. i трэцi – у 1588 г. Статуты падзялялiся на раздзелы i асобныя артыкулы. Уступалi ў дзеянне пасля прыняцця на агульных сеймах i канфiрмацыi (ад лац. зацвярджэнне). Яшчэ адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў заканадаўчых актаў з'яўляюцца канстытуцыі (ад лац. лад) – пастановы сейма Рэчы Паспалiтай. Яны мелi сiлу закону ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, калi прымалiся ў дачыненнi да тэрыторыi ўсёй Рэчы Паспалiтай i былi абвешчаны на сеймах або калi прынятыя рашэннi датычылiся толькi княства. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах вылучалiся ў самастойны раздзел. Урэшце, прыняты ў 1791 г. асноўны закон Рэчы Паспалiтай таксама меў назву «канстытуцыя», але, каб падкрэслiць яго значэнне, слова «канстытуцыя» пiшуць з вялiкай лiтары.

2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты Як ужо адзначалася вышэй, прывiлеi падзялялiся на ільготныя, даравальныя i ахоўныя. Былi земскiя (пашыралiся на ўсiх феадалаў), гарадам, абласныя, валасныя (толькi для пэўнай тэрыторыi), прывiлеi для асобных груп насельнiцтва. Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам аб iльготах феадалам за пераход у каталiцтва (20.2.1387), аб вызваленнi каталiцкага духавенства i яго маёнткаў ад дзяржаўных павiннасцей i падаткаў (22.2.1387). Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432 – 1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту. Праваслаўныя феадалы, як i феадалы-католiкi, атрымалi права насiць гербы i карыстацца iншымi знакамi рыцарскай годнасцi. Былi створаны прававыя перадумовы для аб’яднання i вылучэння саслоўя шляхты, незалежна ад веравызнання. Афармленне саслоўных правоў шляхты ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у XV ст. суправаджалася ўзмацненнем улады феадалаў над сялянамi. Прывiлеем 02.05.1447 г. вялiкі князь Казiмiр IV забаранiў пераход сялян ад аднаго феадала да другога (у асобных выданнях прывiлей датуецца памылкова 02.05.1457 г.).

«Феадальнай канстытуцыяй» называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай. Прывiлей таксама вызначыў асновы адмiнiстрацыйнага, грамадзянскага, крымiнальнага права, што пасля ўвайшлi ў статуты. Апошнiмi напярэдаднi прыняцця статута 1529 г. сталi прывiлеi Жыгiмон та I Старога 1506 i 1522 гг., у якiх пацвярджалiся ўсе падараваныя раней правы саслоўю феадалаў у княстве. Яны нібы завяршалi першы этап развiцця дзяржаўнага права ў форме прывiлеяў. Другiм вiдам прывiлеяў з'яўляюцца абласныя прывiлеi. М. Ясiнскi называе iх «даравальнымi граматамi ахоўнага характару». Такiм чынам, ён штучна аб’ядноўвае два тыпы грамат: даравальныя i ахоўныя (пацвярджальныя). Сапраўды, большасць грамат была выдадзена вялiкiм князем лiтоўскiм ускраінным землям княства ў напружаныя моманты барацьбы за iх з Маскоўскай дзяржавай. Галоўным было абяцанне: «старыны не рухаем, а навiны не ўводзiм». Для характарыстыкi мясцовага права трэба мець на ўвазе, што ў граматах пералiчваюцца не ўсе нормы, а толькi тыя, што маглi быць парушаны з боку велiкакняжацкай улады або яе прадстаўнiкоў на месцах. Ахоўныя граматы (прывiлеi) змяшчаюць папярэднiя, пацвярджаючыя iх нормы. Самыя старажытныя нормы прывiлеяў былi выпрацаваны на працягу доўгага часу, калi асобныя княствы (вобласцi) выступалi як самастойныя дзяржавы, якiя, прымаючы да сябе таго цi iншага князя, заключалi з iм дагавор (рад). Уключэнне iх у склад ахоўных грамат дае цiкавы матэрыял для характарыстыкi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будовы i ўмоў складвання Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы. Абласныя прывiлеi з'яўляюцца таксама каштоўнай крынiцай i пры вызначэннi гiсторыi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання. У прыватнасцi, тут змяшчаецца ўпамiнанне аб такiх службовых асобах, як цiвун, лоўчы, падвойскi, гараднiчы i некаторыя iншыя. Для поўнай характарыстыкi гэтага вiду прывiлеяў трэба яшчэ адзначыць, што большасць з выдадзеных усходнiм абласцям княства прывілеяў складзена на «рускай» (старажытнабеларускай) мове. Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў прывiлеяў з'яўляюцца прывiлеi гарадам на магдэбургскае права. Даравальнымі граматамi гарадам вярхоўная ўлада забяспечвала iх жыццяздольнасць як цэнтраў рамяства i гандлю, вызначала становiшча гараджан як саслоўя феадаль-нага грамадства («мяшчане»). Першымi дакументамi, спецыяльна выда-дзенымi толькi для гараджан, былi граматы (прывiлеi) жыхарам гарадоў Вiльнi (1387) i Бярэсця (1390). На працягу XV i XVI ст. граматы на магдэ-бургскае права атрымалi iншыя буйныя гарады Беларусi. У iх змяшчалiся найперш агульныя, характэрныя для многiх гарадоў прававыя нормы. Разам з тым прывiлеi рэгламентавалi павiннасцi гараджан, якiя раней вызначалiся нормамi звычаёвага права i якiя ў розных гарадах былi неаднолькавымi. Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлiвалi парадак утварэння i кампетэнцыю гарадскiх органаў кiравання. Прывілеі на магдэбургскае права шэрагу гарадоў выдаваліся па некалькi разоў (у вынiку пашырэння правоў, страты арыгiнала i г. д.). Так, Магiлёў атрымаў магдэбургскае права ў 1561 г., а ў 1577 г. – прывiлей на вялiкае магдэбургскае права. У асобных публiкацыях (напрыклад, у «Актах Заходняй Расii») змешчаны пацвярджальныя прывiлеi без спасылкi на тое, калi горад атрымаў права ўпершыню. Сярод прывiлеяў патрэбна адзначыць таксама граматы асобным групам насельнiцтва – яўрэям i татарам. Першы прывiлей яўрэям на права iх пасялення ў Бярэсцi выдадзены Вiтаўтам ў 1388 г. Ён надаваў яўрэям шырокiя правы ў фiнансавай галiне i гандлi, рэгуляваў парадак разгляду судовых спраў памiж хрысцiянамi i яўрэямi. Для характарыстыкi гэтай крынiцы важнае значэнне (як, дарэчы, i iншых) мае вызначэнне ўмоў яе ўзнiкнення: пачатак барацьбы Вiтаўта за ўладу ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i патрэба ў iстотнай фiнансавай падтрымцы. Граматы яўрэям выдавалiся таксама Аляксандрам i iншымi князямi. У далейшым правы i абавязкi такiх груп насельнiцтва, як яўрэi i татары, рэгламентавалiся як статутамi, так i асобнымi граматамi (грамата татарам 1568 г. i г. д.).

3. Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага Ускладненне характару дзяржаўнага жыцця патрабавала забяспечыць адзiнства права для ўсёй дзяржавы. Першая спроба ўсталяваць адзiнства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыi, абмежаваць самавольства суддзяў, а таксама ўзмацнiць прававую ахову феадальнай маёмасцi i ўвесцi жорсткiя меры пакарання злачынцаў была зроблена ў Судзебнiку 1468 г. Арыгiнал Судзебнiка не захаваўся да нашых дзён, маюцца толькi тры яго спiсы, датаваныя 70 – 80-мi гг. XVI ст. Упершыню гэты заканадаўчы дакумент быў апублiкаваны I. Данiловiчам у 1826 г. у 1-м томе «Актов, относящихся к истории Западной России» (Спб., 1846). Побач з назвай «судзебнiк» ужывалiся яшчэ «лiст», «статут», «закон». Магчыма, тэрмiн зацвердзiўся ў гiстарычнай лiтаратуры пад уздзеяннем таго факта, што «судзебнiкамi» называлiся шырокавядомыя дакументы заканадаўства Маскоўскай дзяржавы 1497 i 1550 гг. Фармуляр Судзебнiка маладаследаваны, паколькi арыгiнал яго не захаваўся, а рэканструкцыя ўскладняецца адсутнасцю аналогii з сучаснымi яму помнiкамi права Вялiкага княства Лiтоўскага. Агульнапрызнаным лiчыцца зроблены М. Ф. Уладзiмiрскiм-Буданавым падзел Судзебнiка на 25 артыкулаў. У яго структуры вызначаюцца тры часткi, якiя найперш датычацца сферы крымiнальнага права:
1) вызначэнне адказнага за здзейснены крымiнальны ўчынак (7 – 8);
2) парадак звароту ў суд (9 – 11);
3) вызначэнне пакаранняў за розныя крымiнальныя ўчынкi.
Сярод iх: крадзеж з доказамі злачынства i без, наезды, зямельныя справы, утойванне ўкрадзеных рэчаў, крадзеж людзей i чэлядзi, невыкананне маставой павiннасцi i г. д. Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. у сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага дазваляе прасачыць, як на аснове мясцовага звычаёвага права з улiкам агульнаеўрапейскiх прававых традыцый i судова-адмiнi-страцыйнай практыкi фармiравалiся агульнадзяржаўныя заканадаўчыя нормы. Па звычаёваму праву агульнай мэтай пакарання была кампенсацыя пацярпеўшаму прычыненай шкоды i спыненне злачыннай дзейнасцi. Пры гэтым цяжар гэтай кампенсацыi часам ускладаўся не толькi на сям'ю, але i на вёску, горад. У Судзебнiку 1468 г. ужо прысутнiчае iндывiдуалiзацыя пакарання: злачынец павiнен быў несцi адказнасць перад законам i нiякi выкуп не пазбаўляў яго ад пакарання. Заўважана ўзмацненне пакарання за парушэнне маёмасных правоў, што адлюстроўвала высокi этап грамадскага развiцця, для якога характэрна ўзмацненне карных функцый дзяржавы i рост феадальнай залежнасцi сялянства. Разам з тым Судзебнiк Казiмiра IV не з'яўляўся яшчэ агульнадзяржаўным кодэксам, ён толькi дапаўняў нормы агульназемскiх прывiлеяў. Гэта быў першы крок да кадыфiкацыi i сiстэматызацыi феадальнага права, завершаны выданнем трох статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага – у 1529, 1566 i 1588 гг.

4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца Праца па падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу некалькiх гадоў першай чвэрцi XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але не быў зацверджаны. Ён уведзены толькi з 29.09.1529 г. Статут быў, па сутнасцi, зводам законаў на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi нормаў мясцовага звычаёвага права, пастаноў дзяржаўных i судовых устаноў, прывiлеяў. Прозвiшчы складальнiкаў невядомыя. Не зусім абгрунтавана меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф. Скарына. Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут 1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях). Першапачатковы яго спiс, зроблены ў Вiльнi на старабеларускай мове, не дайшоў да нашага часу. Захавалiся 4 спiсы на «рускай» (старажытнабеларускай), 3 перакладныя (лацiнская i польская мовы) i 4 спiсы XIX ст. Спiсы названы па прозвiшчах iх уладальнiкаў або месцах захавання. Упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1841 г. у Познанi, у 1854 г. – кiрылiцай у Маскве.

У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, што ў пэўнай ступенi абмяжоўвалi правы магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм усе асобы (i ўбогiя, i багатыя) павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. Вялiкi князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, зямель, чыноў, захоўваць iснуючыя законы. Такiм чынам, павялiчвалася ступень дэкларатыўнасцi, увогуле характэрная для большасцi заканадаўчых актаў. Статут пацвярджаў прынцып iндывiдуальнай адказнасцi, рэгламентаваў удзел абаронцаў у працэсе. Урэшце абараняцца перад судом і даказваць сваю невінаватасць абвінавачаны павінен быў сам. Але калі ён не мог здзяйсняць абарону самастойна, то даручаў гэта свайму верніку ці пракуратару. Калі першы – проста давераная асоба абвінавачанага, то другі – прафесійны юрыст-павераны шляхціц, які займаўся адвакацкай практыкай. Рост i ўмацаванне феадальнай уласнасцi, пашырэнне правоў шляхты i антыфеадальныя выступленнi сялянства патрабавалi ў сярэдзiне XVI ст. змен у заканадаўстве. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г., ён быў зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей 1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i праваслаўных, i Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi (ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхты. Асноўнымi крынiцамi Статута 1566 г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы), Судзебнiк 1468 г., Статут 1529 г. i некаторыя нормы звычаёвага права. Як i Статут 1529 г., другi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI ст. надрукаваны. Вядома 58 яго спiсаў: 13 на старажытна-беларускай, 40 напольскай i 5 на лацiнскай мовах. Першая (i пакуль адзiная) яго публiкацыя – ў 1855 г. («Временник императорского московс-кого общества истории и древностей российских». Кн. 23). У Статуце 1566 г. захавана з невялiкiмi зменамi структура Статута 1529 г. Усяго раздзелаў 14 (у параўнанні з папярэднім вызначаны асобна раздзел 4: судовы лад i судовы працэс). Зацвярджалася стварэнне падкаморскiх (межавых) i земскiх (шляхецкiх) судоў. Абвяшчалася прэзумпцыя невiнаватасцi (раздзел 14, арт. 2); непаўналетнiя маглi быць пакараны толькi пасля 14 гадоў. Iмкненне шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага да адраджэння самастойнасцi сваёй дзяржавы, жаданне ў большай ступенi ўлiчыць змены ў сацыяльна-эканамiчным жыццi краiны прадвызначалi пачатак працы над новым зборам законаў (статутам). Да канца 1584 г. яна была амаль завершана, але, паколькi новы Статут iгнараваў акт Люблiнскай унii 1569 г., Польшча не згаджалася зацвердзiць яго на агульным сейме Рэчы Паспалiтай. У вынiку Статут быў зацверджаны велiкакняжацкiм прывiлеем 28.1.1588 г. (гэта мусiў зрабiць Жыгiмонт III, каб захаваць велiкакняжацкi трон). Трэцi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага дзейнiчаў з 1589 г., а пасля ўключэння Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi – у Вiцебскай i Магiлёўскай губернях – да 1832 г., у Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях – да 1840 г. Крынiцамi для распрацоўкi Статута сталi: Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 i 1566 г., сеймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гг., каралеўскiя прывiлеi, пастановы павятовых сеймiкаў. Статут меў 14 раздзелаў i 488 артыкулаў. У раздзелах 1–4 змяшчалiся нормы дзяржаўнага права i судовага ладу, 5–10 i часткова 13 – шлюбна-сямейнага, зямельнага i грамадзянскага права, 11–12, 14 i часткова 13 – крымiнальнага права. Статут быў падрыхтаваны ў перыяд, калi каралём i вялiкiм князем быў Стэфан Баторый (1576–1586), на высокiм тэарэтычным узроўнi квалiфiкаванымi правазнаўцамi, працай якiх кiравалi А. Валовiч i Л. Сапега. Статут 1588 г. заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы; насуперак акту Люблiнскай унii, абвяшчаў iдэю верацярпiмасцi, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгi або злачынства ў няволю, прадугледжваў крымiнальную адказнасць шляхцiца за забойства простага чалавека. Статут быў надрукаваны на старажытнабеларускай мове ў 1588 г. у Вiленскай друкарнi Мамонiчаў пад наглядам Л. Сапе-гi, у 1614 г. выдадзены на польскай мове (перадрукоўваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг.), у 1811 г. на рускай мове ў Пецярбургу. Меў вялiкi ўплыў на працэс кадыфiкацыi рускага права, падрыхтоўкi Саборнага ўлажэння 1649 г. Найбольш поўнае сучаснае выданне ажыццёўлена ў 1989 г.

5. Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай Да 1569 г. (Люблiнскай унii) пастановы сейма называлiся часцей ухваламi. У Статуце 1588 г. ужываюцца абодва тэрмiны. Канстытуцыi сеймаў Рэчы Паспалiтай падзялялiся на тры групы: 1) тыя, што датычылi ўсёй Рэчы Паспалiтай; 2) рашэннi, якiя датычылi толькi Польшчы; 3) рашэннi, якiя мелi сiлу толькi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Як правiла, апошнiя ў сеймавых дакументах вылучалiся ў спецыяльны раздзел. Працэс прыняцця заканадаўчых рашэнняў у сейме складаўся з некалькiх стадый: 1) падрыхтоўка законапраекта, 2) абмеркаванне i прыняцце яго, 3) абнародаванне закона. Падрыхтоўка законапраекта ажыццяўлялася дзяржаўнай канцылярыяй i спецыяльна створанай камiсiяй. Заканадаўчая iнiцыятыва належала вялiкаму князю i радзе. Абмеркаванне i прыняцце Канстытуцыi праходзiлі ў абедзвюх палатах сейма – сенаце i пасольскай палаце («избе»). Канчаткова закон рэдагаваў кароль. Канстытуцыі абнародавалiся на спецыяльных сеймiках, пасля ўпiсвалiся ў адпаведныя кнiгi, а таксама ў Метрыку Вялiкага княства Лiтоўскага (гл. раздзел 3 «Матэрыялы справаводства»), з 1732 г. друкавалiся ў зборы законаў i актаў (Volumina legum). Апошняе выданне складзена паводле хранала-гiчнага прынцыпу i ахоплiвала перыяд ад 1317 г. да 1782 г., аднак не з'яўлялася афiцыйным i не змяшчала ўсiх законаў Рэчы Паспалiтай. Да таго ж шэраг дакументаў запазычаны з прац асобных даследчыкаў. Канстытуцыяй таксама называюць прыняты Чатырохгадовым сеймам Закон аб урадзе 3 мая 1791 г. Гэты заканадаўчы акт складаўся з прэамбулы i 11 раздзелаў. Канстытуцыя вызначала правы i абавязкi ўсiх саслоўяў. Прадугледжвалася размежаванне «трох улад»: заканадаўчай, выканаўчай i судовай (сейм, урад, судовыя органы). Дзякуючы Кансты-туцыi, у Рэчы Паспалiтай была зроблена спроба ажыццявiць прынцып парламенцкага спосабу кiравання, але яе палажэннi не былi поўнасцю ажыццёўлены па прычыне бунту рэакцыйных колаў, якiя абвясцiлi вясной 1792 г. у горадзе Таргавiцы канфедэрацыю i стварылi ўмовы для ўмяшання замежных дзяржаў.

Скачать презентацию Оглавление

Аграрная рэформа

У другой палове XVI – першай палове XVIIст. сельская гаспадарка беларуска-літоускіх земляу перажывала уздым. Ён быў выкліканы пашырэннем абмену таварамі паміж горадам і вёскай, павелічэннем колькасці гарадскога насельніцтва, ростам попыту на збожжа як на унутраным рынку, так і у Заходняй Еуропе. Вялікі князь літоускі і польскі кароль Жыгімонт II Аугуст з мэтай павелічэння прыбыткау дзяржаунай казны вырашау арганізаваць фальваркі і у дзяржауных валадарствах. Тым самым ён пачау першую вядомую на беларускіх землях аграрную рэформу.

Прыкладам для Жыгімонта II Аугуста стала яго маці – каралева Бона Сфорца (жонка Жыгімонта I Старога) Яшчэ у 1530-я годы у Пінскам і Клецкам староствах яна пачала арганізоуваць фальваркі, што мела дадатныя вынікі. Бона Сфорца (1494-1557) – каралева польская і вялікая княгіня літоуская, другая жонка Жыгімонта I Старога. Павялічыла зямельныя валадарствы дынастыі Ягелонау, абараняла дзяржауныя землі ад незаконнага прысваення іх феадаламі, садзейнічала перасяленню польскіх шляхцічау у ВКЛ, умацоувала пазіцыі каталіцкай царквы. У 1556 годзе з’ехала на радзіму у Італію.

Аграрная рэформа праводзілася на падставе дакумента «Статут на валокі» , прынятага 1 красавіка 1557г. Адгэтуль і назва рэформы – валочная памера. «Статут» складауся з 49 артыкулау, дзе вызначаліся правілы вымярэння зямлі, абавязкі сельскай адміністрацыі, сялянскія павіннасці, парадак арганізацыі фальваркау і інш. Вялікі князь загадау: «Фальваркі жадаем імеці, каб паусюль былі створаны… пры кожным замку і двары нашым.» Для стварэння фальваркау першапачаткова правялі абмер зямлі. Пасля гэтага яе падзялілі на поцягі. Адна валока складала надзел у 21, 36 гектара. Пры гэтым улічвалі якасць зямлі. Яна магла быць добрай, сярэдняй, дрэннай і вельмі дрэннай. Калі зямлю адносілі да дрэннай, то памеры валокі маглі быць павялічаны да 46 моргау. Самыя лепшыя землі адводзіліся пад фальваркі з тым разлікам, каб на адну фальварачную поцягу даводзілася сем сялянскіх поцяг. Як правіла, сялянскі двор атрымліваў у карыстанне палову валокі. У XVI – XVIII ст. на адну сялянскую гаспадарку даводзіўся надзел у 10,7 гектара. Калі колькасць працаздольных у дыме было вялікім, то давалі цэлую валоку.

Рэформа прадугледжвала парадкаванне падаткаў і павіннасцяў, выконваных сялянамі за магчымасць карыстацца зямлёй. Раней падаткі збіраліся з дыму. Пры гэтым не ўлічвалася колькасць зямлі, замацаванай за ім. Зараз адзінкай падаткаабкладання стала валока, што прывяло да павелічэння сродкаў у дзяржаўнай казне. Аграрная рэформа першапачаткова ахапіла дзяржаўныя землі. Але ў Падзвінне яна не праводзілася, паколькі там ішлі ваенныя дзеянні Лівонскай вайны. На ўсходзе Беларусі, у Падняпроўе, фальварачна-паншчынная сістэма не атрымала распаўсюджанні з-за адмысловых прыродных умоў — малаўраджайнай глебы. Ды і насельніцтва было менш, чым на захадзе беларускіх земляў. Таму большасць сялян плацілі чынш і выконвалі натуральны падатак.

У выніку рэформы павялічылася прыбытковасць феадальных маёнткаў. Але пры гэтым ўзмацнілася эксплуатацыя залежных сялян. Яны былі прымацаваныя да атрыманых валокі. Адбылося зліццё «падобных» і «непадобных» сялян ў адзіны клас прыгонных сялян. Вясковыя жыхары сталі аказваць супраціў аграрнай рэформе. Сяляне адмаўляліся прымаць валокі нават у пачатку XVII ст. У прыватнасці, Рэчы Паспалітай кароль Жыгімонт III Ваза ў 1611 загадаў у дачыненні да сялян Бабруйскай воласці: «А бунтаўнікоў, якія гарэлачнай па меры для прыбыткаў нашай казны і чаму-небудзь іншаму супраціўляліся і далі падставу для непаслушэнства, тыя ж нашы рэвізоры павінны караць». Схематычны малюнак валодання па "Статуце на валокі". Легенда: тлустым рыскай паказаны межы валок («сцены»), менш тлустым - дзяленне валокі на тры часткі, дом пазначае сялянскі двор («дым»), некалькі хатак - вёска, пункцірам паказаная мяжа валодання, штрыхоўкай - «засценак».

Правядзенне рэформы наймацнейшым чынам паўплывала на развіццё Вялікага княства Літоўскага. Рэформа замацавала і значна ўзмацніла феадальную эксплуатацыю, у той час як даходы казны і вялікага князя моцна ўзраслі. Сяляне пазбаўляліся права пераходу з месца на месца, апрацоўваная зямля імі больш не разглядалася як іх ўласнасць. Рэформа таксама была першым зямельным кадастраў і спрыяла развіццю эканамічнай сістэмы дзяржавы( Развіццё таварна-грашовых адносін, абмену таварамі паміж гарадамі і вёскай, гандлю з Заходне-Еўрапейскімі краінамі).

Важным вынікам рэформы стаў пераход да трохпольную сістэме севазвароту. Вялікі ўплыў на ўсю далейшую гісторыю мела разбурэнне сельскай абшчыны і фарміраванне падворныя сістэмы землекарыстання. На шматлікія стагоддзі захавалася планіроўка сялянскіх сядзібаў і вёсак, уведзеная падчас рэформы Гэты перыяд культурнага і эканамічнага росквіту прынята называць «Залатым стагоддзем» ВКЛ

Скачать презентацию Оглавление

Рэфармацыя ў Беларусі

Рэфармацыя (ад лацінскага reformatio - пераўтварэнне, выпраўленне) - шырокі грамадскі і рэлігійны рух, які пачаўся з дзейнасці Яна Гуса (1371-1415) у Чэхіі і Марціна Лютэра (1483-1546) у Нямеччыне. Ён узнік як пратэст (адсюль яго другая назва - пратэстанцтва) супраць каталіцкага касцёла, супраць масавага продажу індульгенцыяй (набыццё якіх нібыта пазбаўляла чалавека ад грахоў), маральнай разбэшчанасці герархаў, неапраўдана жорсткай царкоўнай дысцыпліны, строгай падпарадкаванасці папу рымскаму. У Вялікім Княстве Літоўскім з рэфармацыйнымі ідэямі ўпершыню выступіў Геранім Пражскі, паплечнік Яна Гуса. З дазволу Вітаўта Вялікага ён у 1413 годзе прамаўляў свае казанні перад жыхарамі Вільні і Віцебска. Пазней, у ХVІ стагоддзі, рэфармацыйнае вучэнне ахапіла шырокія грамадскія колы, на нашых землях імкліва пашыраліся амаль усе яго плыні - лютаранства, кальвінізм,арыянства ды інш.

Рэфарматы ажыццявілі шэраг пераўтварэнняў у царкоўным жыцці. Яны спрасцілі царкоўнае набажэнства, памянялі некаторыя абрады, адмовіліся ад аздаблення храмаў, багатай рытуальнай адзежы, званоў, свечак, перасталі пакланяцца абразам і мошчам святых, амаль усе малітвы «Ойча наш») абвясцілі непатрэбнымі, прапанавалі новае тлумачэнне Бібліі, пазбавіліся святароў, якіх замянілі настаўнікі. Тэарэтыкі Рэфармацыі адстойвалі ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрабавалі свабоды слова, асуджалі тыранію, дэспатызм, праявы анархізму. Яны з'яўляліся цвёрдымі прыхільнікамі прававой дзяржавы, дамагаліся свабоднай працы, духоўнага і фізічнага разняволення кожнага чалавека. Ідэі рэфарматаў былі надзвычай прывабнымі, прычым для ўсіх сацыяльных колаў. Не выпадкова ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя да рэфармацыйнага руху далучыліся амаль усе магнацкія і князеўскія роды Беларусі, а таксама шматлікія шляхоцкія дынастыі. Да тых або іншых плыняў Рэфармацыі належалі многія дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, багасловы, філосафы, пісьменнікі, сярод якіх такія славутасці, як Мікалай Радзівіл Чорны, Астафей Валовіч, Леў Сапега, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Валян, Саламон Рысінскі, Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі і сотні іншых. Пазней, з пачаткам Контррэфармацыі (у другой палове ХVІ-ХVІІ стагоддзі), бальшыня іх перайшла ў каталіцтва.

Рэфармацыйны рух пакінуў глыбокі след у нашай гісторыі і культуры. Рэфарматы збудавалі блізу 250 збораў (храмаў), заснавалі і на свае сродкі ўтрымлівалі некалькі дзесяткаў пачатковых школаў, а таксама знакамітую Івейскую арыянскую акадэмію, рэктарам якой доўгі час быў вучоны і пісьменнік Ян Ліцыній Намыслоўскі. Годнае месца ў іхных навучальных установах займала беларуская мова, на якой прамаўлялі казанні, пісалі кнігі. У Берасці, Нясвіжы, Венграве, Лоску, Вільні, Уздзе, Ашмянах, Слуцку і Любчы працавалі пратэстанцкія друкарні, дзе на працягу ХVІ-ХVІІ стагоддзяў былі надрукаваныя сотні твораў айчынных і замежных аўтараў на беларускай, польскай, лацінскай і грэцкай мовах. Навогул жа беларускія рэфарматы выступалі з шырокай адукацыйна-асветнай праграмай, у аснову якой былі пакладзеныя гуманістычныя прынцыпы гарманічнага суіснавання ўсіх грамадскіх станаў, шырокай асветы простых людзей. У ХVІІ стагоддзі нашы рэфарматы, аднак, мусілі спыніць сваю дзейнасць, найперш дзеля матэрыяльнай нястачы і няздольнасці канкураваць з больш моцнымі плынямі хрысціянства. У некаторых жа іншых краінах, напрыклад Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Англіі, пратэстанцтва ўмацавалася і па сутнасці стала нацыянальнай рэлігіяй.

Скачать презентацию Оглавление

Барбара Радзівіл

Скачать презентацию Оглавление

Архітэктурна-планіровачная структура г. Гродна ў XVI ст. (Па гравюры Цюндта)

РЭЦЭНЗІЯ

на вучнёўскую навукова-даследчую работу, прадстаўленую на конкурс
“Крыштальная Альфа”,
“Планіроўка і забудова горада Гродна ў XVI ст.”,
выкананую вучаніцай 10 “В” класа
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 20” г.Гродна
Сакалоўская Вераніка Васільеўна

Актуальнасць тэмы, абранай для даследавання, не выклікае сумнення. Вывучэнне гісторыя малой радзімы, свайго роднага краю выконвае не толькі асветніцкую, але і важную выхаваўчую функцыю ў працэсе фарміравання патрыятычных пачуццяў вучняў. Менавіта абуджаючы ў насельніцтва цікавасць да багатага мінулага гістарычнай забудовы, часта сёння занядбанай, гісторыкі могуць і павінны спрыяць захаванню архітэктурнай спадчыны. Такую функцыю выконвае і прадстаўленая на конкурс работа Сакалоўскай Веранікі. Структура работы лагічная і паслядоўная, змест адпавядае тэме, а таксама пастаўленым мэце і задачам. Зроблена спроба характарыстыкі літаратуры па праблеме. У якасці асноўнай крыніцы выкарыстана знакамітая гравюра М.Цюндта, важна, што разгледжаны гісторыя і абставіны яе ўтварэння дакумент XVII стагоддзя, што несумненна ўзмацняе навуковую навізну даследавання. Зробленыя вывады добра аргументаваны.

Работа багата праілюстравана, прычым на аснове малюнкаў і фотаздымкаў рэальна вырашаюцца даследчыцкія задачы. Работа добра аформлена, напісана прыгожай беларускай мовай з выкарыстанем навуковай тэрміналогіі. Неабходна адзначыць практычную значнасць даследавання, вынікі якога могуць выкарыстоўвацца ў рабоце школьнага музея, на ўроках і факультатыўных занятках, па гісторыі Беларусі ў сярэдняй школе, для распрацоўкі тэматычных экскурсій па гораду, а таксама могуць стаць асновай для далейшых краязнаўчых даследаванняў. Важна, што вучаніцай зроблена спроба суаднясення архітэктурных аб’ектаў на гравюры з сучаснай гарадской забудовай. У якасці заўваг, што не зніжаюць агульнай вартасці работы, неабходна адзначыць, што да тэмы дадзенага даследавання можна было б дабавіць фразу “...па матэрыялах гравюры М.Цюндта”.

Работа Сакалоўскай Веранікі Васільеўны. “Планіроўка і забудова горада Гродна ў XVI ст.” з’яўляецца самастойным завершаным вучнёўскім навуковым даследаваннем. Работа можа быць дапушчана да ўдзелу ў абласным этапе конкурса “Крыштальная Альфа” і заслугоўвае высокай ацэнкі.

Рэцэнзент
кандыдат гістарычных навук, дацэнт
кафедры гісторыі Беларусі,
археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта
імя Янкі Купалы А.М.Загідулін

Скачать презентацию Список научных работ

Задання

Скачать тесты
Скачать контурную карту, архив

О проекте

Сёння ўжо XXI стагоддзе. Гісторыя рухаецца ў перад. І лістаць старонкі прыходзіцца ўсё часцей з пажоўклымі лістамі. А на гэтых лістах сустракаюцца і белыя плямы. Як правільна прачытаць гэтыя старонкі, не прапусціць самае галоўнае, зразумець і данесці іх сучаснаму пакаленню моладзі XXI стагоддзя.

Гэтыя задачы выконвае сайт па гісторыі, распрацаваны вучнямі сярэдняй школы № 20 горада Гродна пад назвай “Рэч Паспалітая . Пачатак яе гісторыі”.

Рэч Паспалітая- феадальная дзяржава, якая праіснавала 200 год (1569 – 1795 гг.). Яна зведала ўздымы і падзення, росквіт і заняпад. Каралей ,якіх выбіралі з усёй Еўропы.

Лёс гэтай дзяржавы злучыў многія народы : беларусаў і палякаў, рускіх і ўкраінцаў, літоўцаў. Усе яны жылі ў шматэтнічнай краіне, дзе асноўнай формай аб’яднання гэтых зямель быў саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці, пры падначаленнасці адзінаму цэнтру. Разам яны праводзілі знешнюю палітыку, разам выбіралі караля і збіраліся на вальныя Соймы. Разам шукалі сяброў, разам бараніліся ад ворагаў .

Дарэчы, кожны трэцці Сойм Рэчы Паспалітай з 1673 года праходзіў у горадзе Гродна. Па выліцах горада хадзілі прадстаўнікі ўсіх зямель, што прыехалі на сойм рашаць важныя лёсавызначальныя пытанні.

Сюды з’язджаліся прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, відныя дзеячы, князі, магнаты. Многія жадалі набыць тут маёмасць і валодаць ёю.

Аддавалі яны на выхаванне сваіх дзяцей у езуіцкі калегіўм, дзе выкладчыкамі былі лепшыя настаўнікі з Еўропы ў званні прафесара. А многія наведваліся ў горад дзеля таго, каб ўдзельнічаць у паляванні разам з каралём Рэчы Паспалітай, ці прадэманстраваць замежную сукенку на каралеўскім балі. І сёння Гродна праз шмат стагоддзяў называюць Каралеўскі горад ,а яго гісторыя цесна звязана з лёсам гэтай былой дзяржавы.

Тым не менш, усе землі, якія ўваходзілі ў скалад Рэчы Паспалітай рабілі свае крокі на захаванне пэўнай самастойнасці ў складзе самай буйнай дзяржавы XYI стагоддзя. І напэўна ў гэтым заключаецца ўнікальнасць дзяржавы . З самага пачатку яе ўзнікнення беларускія землі, якія ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага стараліся захаваць сваю самастойнасць, адметнасць, незалежнасць. Яшчэ на Люблінскім сойме 10 студзеня 1569 года дэлегаты ад беларускіх зямель выказвалі рашуча сваі пазіцыі. Гісторыі вядома, што дэлегаты з беларускіх зямель не саступілі Вялікаму князю Літоўскаму і каралю Польскаму Жыгімонту II Аўгусту і пакінулі сойм. Але, знешнія пагрозы вымусілі зноў сесці за стол перагавораў. Дамова была прынята.

І сёння гучаць ў нашых вушах гаручыя словы гетмана ВКЛ Яна Хадкевіча да Жыгімонта II Аўгуста “Найсвятлешы, міласцівейшы кароль ! … Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай Айчыне як верныя сыны яе клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі ў нас ёсць моцы… ”

Крок за крокам выбудоўвалася незалежнасць беларускіх зямель. Нашы продкі стварылі і захавалі сваю ўласную заканадаўчую і судовую сістэму, свае грошы і адміністрацыйны апарат, культуру і мову. Праз стагоддзі перадавалі здабытае, нават калі сутыкаліся са смяротным ворагам.

І мы нашчадкі , прымаючы гэты дар, нясем яго з гонарам і сумленнем ў будучынню. Перадаючы яго сваім дзецям з малаком маці, каб змаглі мы захаваць сябе і сваё гордае імя- Беларусы.